Святлана Ціханоўская: Лукашэнка сыдзе ўжо гэтай вясной
Святлана Ціханоўская / Zygimantas Gedvila
Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку Bild am Sonntag выказала ўпэўненасць у тым, што Аляксандр Лукашэнка неўзабаве пакіне сваю пасаду. На яе думку, да гэтага прывядзе расце ціск з боку заходніх краін, у першую чаргу ЕС і ЗША.
"Ціск будзе расці з кожным днём, і аднойчы стане для Лукашэнкі празмерным, так што ён сыдзе", — сказала штотыднёвіку Ціханоўская.
Палітык упэўненая, што "рэжым Лукашэнкі падзе яшчэ ў гэтым годзе".
"Думаю, вясной ён сыдзе", — дадала Ціханоўская.
Пратэсты, што пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, працягваюцца ўжо больш за 200 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.