Святлана Ціханоўская на Бі-Бі-Сі: у мяне няма такой харызмы, як у мужа

Святлана Ціханоўская на Бі-Бі-Сі: у мяне няма такой харызмы, як у мужа

"Я чалавек хатні", — прызналася прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю Бі-Бі-Сі. "У мяне няма такой харызмы, як у мужа", — дадае яна.

Жанчына кажа, што пайшла кандыдаткай на выбары, каб дапамагчы мужу. Вылучацца кандыдатам хацеў Сяргей Ціханоўскі, але перад падачай заякі яго пасадзілі пад адміністрацыйны арышт. 

Ціханоўская гаворыць, што выбарчай кампаніяй займаецца яе муж, а сама яна — асоба тэхнічная. Але пасля яго затрымання яна адчувае адказнасць за ўсіх людзей, якія паверылі Сяргею Ціханоўскаму. "Але так выйшла, што я пакуль магу гаварыць замест яго. Я працягну... Хаця пакуль што не ведаю. Але думаю, што — так", — адказвае Святлана на пытанне, ці гатовая яна на выбарах ісці да канца.

Сяргей Ціханоўскага затрымалі на выбарчым пікеце ў Гродне 29 траўня пасля правакацыі. Пасля гэтага ў яго на лецішчы прайшлі ператрусы. Толькі з трэцяй спробы следчыя выявілі за канапай пакет з 900 тысячамі долараў. 

Святлана Ціханоўская кажа, што раней ніколі з такім ціскам не сутыкалася. Яна прызнаецца, што цяпер нават у краму па хлеб адна не ходзіць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі