Святлана Ціханоўская рыхтуе санкцыйны "спіс Тарайкоўскага"

Святлана Ціханоўская рыхтуе санкцыйны "спіс Тарайкоўскага"

Святлана Ціханоўская рыхтуе санкцыйны "спіс Тарайкоўскага", паведамляе "Пул Першай".

У яго ўвойдуць прозвішчы чыноўнікаў і сілавікоў, якія маюць дачыненне да катаванняў і здзекаў з затрыманых.

"Нам перадалі імёны і прозвішчы тых, хто катуе і збівае людзей. Таму мы рыхтуем асобны спіс чыноўнікаў і сілавікоў, якія ўдзельнічалі і працягваюць удзельнічаць у міліцэйскай самаўпраўнасці. Мы назвалі яго "спісам Тарайкоўскага". Аляксандр Тарайкоўскі стаў першай ахвярай міліцэйскага самавольства", — тлумачыць Ціханоўская. 

Для выяўлення вінаватых, па яе словах, ідзе актыўная супраца з праектам "Чорная кніга Беларусі" і праваабаронцамі. 

Спіс плануецца перадаць ва Украіну, Турцыю, Расію, краіны Еўрасаюза і ЗША. Ён будзе апублікаваны і будзе пастаянна пашырацца.

"Я прапаную сілавікам спыніць гвалт і перайсці на бок беларускага народа. У адваротным выпадку вам не пазбегнуць справядлівага суда і пакарання", — дадае Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі