Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс
Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс. Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, гаворка ішла пра тое, "як можна ўзмацніць ціск на рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] і пры гэтым падтрымліваць беларусаў унутры краіны". А таксама пра тое, "як выбудоўваць адносіны з новымі партнёрамі, уключна з Аўстраліяй, Японіяй і Індыяй".
Ціханоўская кажа, што ўдзячная Райс за яе парады, якая "выдатна ведае сітуацыю ў Беларусі".
"Ваша прыхільнасць распаўсюджванню дэмакратыі ва Усходняй Еўропе натхняе, — напісала пасля сустрэчы Кандаліза Райс у Twitter. — Дзякуй вам за ваша лідэрства ў справе свабоды".
.@Tsihanouskaya your dedication to spreading democracy in Eastern Europe is inspiring. Thank you for your leadership in the cause of freedom. https://t.co/ztyFyuJf19
— Condoleezza Rice (@CondoleezzaRice) July 30, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.