Святлана Ціханоўская адпраўляецца з тыднёвым візітам у ЗША

Святлана Ціханоўская, ілюстрацыйнае фота

Святлана Ціханоўская, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

17-23 верасня Святлана Ціханоўская наведае ЗША. Пра гэта тг-каналу "Позірк" паведаміў яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

У праграме візіту беларускага дэмакратычнага лідара запланаваныя сустрэчы на высокім узроўні з палітыкамі ЗША ды іншых краін, а таксама з беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку.

Чакаецца, што падчас візіту Ціханоўская правядзе перамовы з намеснікам дзяржсакратара ЗША па пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узрой Зеяй, памочнікам дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі Юры Кім, намеснікам адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) Ізабэль Коўлман.

Акрамя таго, у яе запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Гватэмалы Алехандра Джаматэі і міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен. Таксама Ціханоўская прыме ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі