Сябра Савета пры Пуціне: Расія дае вельмі кепскі прыклад краінам Савета Еўропы

Сябра Савета пры Пуціне: Расія дае вельмі кепскі прыклад краінам Савета Еўропы

15 снежня Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе Канстытуцыйнаму Суду Расіі ігнараваць прысуды міжнародных судоў, у першую чаргу Еўрапейскага суда па правах чалавека, калі іх рашэнні супярэчаць расійскай Канстытуцыі.

Пуцін дазволіў не выконваць у Расіі рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека

Дзярждума прыняла адпаведны законапраект яшчэ 4 снежня. Ён, паводле задумы аўтараў, мусіць “забяспечыць прававы суверэнітэт” Расіі і “супрацьстаяць тэндэнцыйным рашэнням” міжнародных судоў, паведамляе расійская служба ВВС.

Месяцам раней у Міністэрстве юстыцыі суседняй краіны заявілі, што лічаць заўчасным выкананне пастановы ЕСПЧ, паводле якога Расія мусіць выплаціць былым акцыянерам ЮКАСа 1,86 млрд долараў.

Сябра Савета пры Пуціне: Расія дае вельмі кепскі прыклад краінам Савета Еўропы

Сябра Савета пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, кіраўнік Міжнароднага моладзевага праваабарончага руху Андрэй Юраў мяркуе, што палітычныя і эканамічныя наступствы ў сувязі з прынятым законам могуць быць сур’ёзнымі:

“Расія дае вельмі кепскі прыклад іншым краінам Савета Еўропы. У тым ліку тым, дзе рэгулярна абараняюць правы рускамоўных. У сэнсе дзе ёсць з гэтым праблемы. Напрыклад, краіны Балтыі”.

То бок такім чынам Расія стварае пагрозу людзям, якіх яна ўвесь час імкнулася абараняць, адзначае праваабаронца.

Акрамя таго, гэта вельмі кепскі знак для інвестараў. Ва ўмовах цяжкага эканамічнага крызісу падаваць інвестарам сігнал, што краіна мае праблемы з прававой сістэмай, — дрэнна. А тое, што яна пачынае ігнараваць міжнародныя стандарты, — амаль самагубства, мяркуе праваабаронца.

Юраў таксама адзначае, што такі закон у Расіі ў прынцыпе супярэчыць прававой сістэме краіны:

“Сам закон, які прыняў парламент, не можа мець ніякай сілы. Бо ён фактычна парушае Канстытуцыю. А законы ўсё ж гэтага рабіць не могуць”, — выказвае меркаванне Юраў.

Сябра Савета пры Пуціне: Расія дае вельмі кепскі прыклад краінам Савета Еўропы

Беларускі праваабаронца Леанід Судаленка, які спецыялізуецца на падачы скаргаў у міжнародныя суды, адзначае, што да гэтага часу Расія выконвала ўсе рашэнні ЕСПЧ.

“Асобным грамадзянам, якія выйгравалі ў Расіі дробныя сумы — па 5 тысяч долараў (але былі нават і па 300), яна заўжды выплачвала. А калі справа дайшла да ЮКАСа, Расія пайшла на такія вось меры”.

Разам з тым, калі краіна адмаўляецца выконваць рашэнне суда, выканаўцы могуць апісаць дзяржаўную маёмасць. Леанід Судаленка тлумачыць, што ў гісторыі нават былі выпадкі, калі ЕСПЧ падчас міжнародных авіявыставаў канфіскоўваў ваенныя самалёты краіны, якая не выконвала рашэнняў міжнароднага суда.

Дарэчы, адзіная краіна, на якую нельга падаць скаргу ў ЕСПЧ, — гэта Беларусь. Прычына ў тым, што мы не з’яўляемся сябрам Савета Еўропы. 

Галоўнае фота: og.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі