Сябра Жызнеўскага: Перад смерцю ў яго бронекамізэльку трапілі 5 куль

Як паведаміў журналістам адзін з актывістаў арганізацыі і сябар загінулага на барыкадах беларуса Міхаіла Жызнеўскага, спачатку трэба дамагчыся пакарання вінаватых у смерці пратэстоўцаў і змены ўсёй дзяржаўнай сістэмы.
 

“У бронекамізэльку Міхаіла трапілі пяць куль, — расказвае сябар загінулага Уладзімір. — Яму казалі: “Ідзі з барыкады, адпачні”, а ён працягваў рвацца да лініі агню. Наступная куля была ўжо смяротная. Як зараз мы можам сысці, не дабіўшыся, каб “Беркут” быў распушчаны? Нам патрэбная справядлівасць, мы будзем стаяць да канца! Але першае, што павінна быць зроблена — адстаўка прэзідэнта [Януковіча]. У далейшым УНА-УНСО цікавіць змяненне ўсёй дзяржсістэмы".
 

Нагадаем, 25-гадовы грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі трагічна загінуў 22 студзеня падчас сутыкненняў паміж пратэстоўцамі і спецназам на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Куля трапіла яму проста ў сэрца. У нядзелю, 26 студзеня, з Жызнеўскім, як з героем, развіталіся тысячы жыхароў украінскай сталіцы. Пахаванне адбылося 28 студзеня ў вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем.
 

Труну з целам Міхаіла Жызнеўскага пранеслі па цэнтры Кіева (фотарэпартаж)

Пахаванне Міхаіла Жызнеўскага (фотарэпартаж)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі