Сям'ю навукоўцаў схапілі на прыпынку далёка ад Плошчы і засудзілі

Навукоўцаў Жанну Бусеву і Міхаіла Плюту – жонку і мужа –  схапілі і кінулі ў аўтазакі проста з прыпынку каля станцыі метро "Няміга". Яны чакалі 91-га аўтобуса, каб ехаць сустракаць сваю дачку на аўтавакзале "Маскоўскім". Разам з імі завалаклі і іншых людзей з прыпынку.

Жанна Бусева кажа праз слёзы: "Калі нас павезлі па цёмных вуліцах, то я ўжо падумала, што калі нас вывязуць за горад, паставяць да слупоў, то мае сваякі ужо б не даведаліся, дзе я і што са мной, і што ніхто б ужо нічога не даведаўся".

У аўтобус закінулі і інваліда першай групы з дзвюмя пратэзнымі рукамі і пратэзнай рукой. Тых, каго закінулі другой партыяй ля Ратушы, перад гэтым моцна білі.

На Бусева і Плюту склалі пратаколы, быццам яны ўдзельнічалі ў несанкцыяванай акцыі і крычалі лозунгі "Жыве Беларусь!" і "Сыходзь". Сведкамі выступалі супрацоўнікі АМАПа, якія першы раз пабачылі затрыманых у Ленінскім РАУСе.

У выніку Жанне прысудзілі штраф 30 базавых велічыняў, а яе мужа арыштавалі... на 15 сутак! Зараз ён знаходзіцца ў Жодзінскім ізалятары.

Слухаць усю гісторыю:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі