Сярэдні бал школьнікаў на тэставанні па гісторыі Беларусі — 36 са 100

Сярэдні бал школьнікаў на тэставанні па гісторыі Беларусі — 36 са 100

Міністэрства адукацыі нашай краіны агучыла сярэднія балы на цэнтралізаваным тэставанні. Сярэдні бал у школьнікаў па гісторыі Беларусі — 36, у гімназістаў і ліцэістаў — 49. Летась школьнікі здалі гісторыю Беларусі лепш у сярэднім на 1 бал.

Фізіку, наадварот, здалі лепш у гэтым годзе. Сярэдні бал у школьнікаў — 26 са 100, у гімназістаў — 47 балаў, у ліцэістаў — 53 балы. Летась школьнікі здалі фізіку ў сярэднім на 25 балаў, гімназісты — на 44, ліцэісты — на 52.

На некалькі балаў вышэй, чым летась, вынікі па матэматыцы. У гімназістаў сярэдні бал 47, у ліцэістаў — 52. У 2015-м гімназісты здалі на 46, ліцэісты — на 51 бал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі