Сярэдні заробак у Беларусі вырас толькі на 70 капеек

Сярэдні заробак мінімальна вырас / Euroradio
Сярэдні заробак у Беларусі вырас толькі на 70 капеек. Лічбы за люты 2025-га апублікаваў Белстат. З іх вынікае, што намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у мінулым месяцы склала 2428,1 рубля (у студзені было 2427,4 рубля, а ў снежні 2024-га — 2693,9 рубля).
У Мінску сярэдні заробак у лютым склаў 3309,1 рубля (павялічыўся за месяц амаль на 23 рублі), у Мінскай вобласці — 2442,7 рубля, а ў Віцебскай вобласці толькі 2011 рублёў.
У ІТ сярэдні заробак склаў 7288,6 рубля (знізіўся амаль на 209 рублёў), у ахове здароўя — больш за 2030 рублёў, у адукацыі — амаль 1784 рублі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.