Сяргей Міхалок і "Ляпіс-98" дадуць яшчэ адзін канцэрт у Мінску на Стары Новы год
Сяргей Міхалок і праект "Ляпіс-98", на канцэрт якіх 30 снежня ў сталічным Prime Hall квіткі раскупілі за суткі, анансавалі яшчэ адзін выступ у Мінску. "На біс" каманда сыграе 13 студзеня на тым жа месцы. Квіткі паступяць у продаж у пятніцу 16 снежня.
Праграму, з якой Міхалок выступіць у Мінску, складуць лепшыя хіты за 25 гадоў ("А-у", "Ты кинула", "Яблони", "Воины света" ды іншыя).
Нагадаем, папярэдні канцэрт у Беларусі музыка граў з гуртом Brutto у Лядовым палацы ў Гомелі напрыканцы кастрычніка. Дагэтуль Міхалок нібыта знаходзіўся ў так званых "чорных спісах", таму не выступаў у Беларусі цягам пяці гадоў.