Сяргей Румас заяўляе, што не будзе займацца палітыкай
Сяргей Румас не плануе займацца палітыкай, а хоча працаваць у звыклым для сябе фінансавым асяроддзі. Пра гэта экс-прэм'ер заявіў у каментары парталу TUT.by.
На пачатку лютага былі затрыманыя саўладальнік Тураўскага малочнага камбіната Ігар Чарняўскі і шэраг дзеючых і былых супрацоўнікаў банкаў. У СМІ з'явіліся здагадкі, быццам гэтыя затрыманні звязаныя з атакай на былога прэм'ер-міністра Сяргея Румаса — ён не толькі працаваў з усімі затрыманымі, але і падтрымліваў добрыя адносіны.
Сам экс-прэм'ер знаходзіцца за мяжой.
"У цяперашні момант я кантактую па працы з некалькімі фінансавымі інстытутамі і фондамі, усе з якіх, так атрымалася, знаходзяцца за мяжой. Як вы разумееце, у сувязі з эпідэміялагічным становішчам любыя перамяшчэнні зараз моцна ўскладненыя. Нейкі час таму знаходзіўся ў Казахстане, цяпер пакуль у Лондане", — паведаміў экс-кіраўнік урада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.