Сяргея Зікрацкага выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў

Сяргея Зікрацкага выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў

Сяргея Зікрацкага выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў. Як ён піша ў Facebook, калегія адвакатаў нават не стала чакаць, пакуль Мінюст спыніць дзеянне ліцэнзіі: "Выключэнне... вырашылі фарсіраваць".

Цяпер Зікрацкі не можа ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць.

Пра тое, што адвакат Сяргей Зікрацкі не прайшоў пазачарговую пераатэстацыю Мінюста і будзе пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі, стала вядома днямі. Раней Зікрацкі гаварыў, што на пераатэстацыю яго выклікалі за каментары ў СМІ.

Сяргей Зікрацкі быў абаронцам журналістак "Белсата", палітзняволеных Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, асуджаных за рэпартаж з "Плошчы Перамен". Таксама ён прадстаўляў інтарэсы фігурантаў "Справы Прэс-клуба".

"Зачыстка" адвакацкіх шэрагаў актывізавалася ў апошнія месяцы. Адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў, нярэдка пазбаўляюць ліцэнзіяў. Гэта і Аляксандр Пыльчанка (адвакат Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай), і Людміла Казак (адвакатка Калеснікавай).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі