"Сымон-музыка" ад Свабодных Купалаўцаў (відэа)

"Сымон-музыка" ад Свабодных Купалаўцаў (відэа)

Большая частка калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якая сышла пасля звальнення гендырэктара Паўла Латушкі, запісала відэа "Адвечны "Сымон-музыка" ад Свабодных Купалаўцаў". "Мы выходзім у анлайн прастору, — пішуць яны. — Гэта наш першы падарунак для вас... Гэта не проста маленькая прэм'ера, гэта старт нашага свабоднага ютуб-жыцця".

Такім чынам купалаўцы адзначылі 100-годдзе тэатра. "Мы не маем магчымасці сустрэцца з вамі сёння ў нашым доме, на нашай сцэне, каб напоўніцу адсвяткаваць гэты гістарычны дзень, — пішуць яны. — Так вызначыў лёс. Гэта наш шлях. Шлях праўды. Шлях Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі