Сын Кабякова паступіў на факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ
Сын прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова Георгій паступіў сёлета на факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. Яго імя значыцца сярод студэнтаў-першакурснікаў, якія будуць навучацца на бюджэтнай форме.
Георгій Кабякоў абраў для сябе спецыяльнасць "камп'ютарная бяспека (радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)". Паведамляецца, што прахадны бал на гэтую спецыяльнасць склаў 232.
Раней паведамлялася, што Георгій 10 гадоў займаецца таэквандо і нават быў вызвалены ад здачы іспытаў з гэтай нагоды: ездзіў на міжнародныя спаборніцтвы. У гутарцы з Еўрарадыё хлопец паведаміў, што пасля першай вышэйшай адукацыі марыць паступіць у авіяцыйны інстытут і стаць лётчыкам.