Сын кіраўніка Віцебска не змог абскардзіць рашэнне суда — яго чакаюць "суткі"
Вадзімір Заранкін / tut.by
Супрацоўнік амбасады ЗША і старэйшы сын мэра Віцебска Вадзімір Заранкін не змог абскардзіць рашэнне ў судзе Мінскай вобласці і зараз рыхтуецца да сутак.
Цяпер ён павінен адсядзець дзесяць сутак арышту за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" ў кастрычніку.
Вадзіміра Заранкіна сілавікі затрымалі 12 кастрычніка каля ўніверсама "Рыга" на Сурганава. Мужчыну выцягнулі проста з-за стырна аўтамабіля, даставілі ў РУУС, а потым — у жодзінскае СІЗА.
У пачатку верасня суд пакараў за ўдзел у маршы супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі малодшага брата Вадзіміра — Філіпа Заранкіна. Хлопец сцвярджае, што ў акцыі не ўдзельнічаў, а ішоў дадому з працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.