Сына вядомага бізнэсоўца з Гомельшчыны абвясцілі ў вышук

Сына вядомага бізнэсоўца з Гомельшчыны абвясцілі ў вышук

Гендырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў у Лельчыцах на Гомельшчыне не выплаціў ў бюджэт падаткаў на 70 мільярдаў рублёў (каля 3,5 млн долараў). Пра гэта ўвечары 18 студзеня распавялі на тэлеканала "Беларусь-1".

Гаворка ідзе пра Ягора Каляду, сына вядомага бізнэсоўца з гомельскага Палесся. Паводле звестак тэлевізійшчыкаў, падатковая праверка мусіла прайсці на прадпрыемстве яшчэ 2 гады таму, але гендырэктар папрасіў яе перанесці з-за пуска-наладачных работ на заводзе. Заводу, на якім працавалі 90 чалавек, пайшлі насустрач. Пазней Каляда ўхіліўся ад праверкі, заявіўшы, што дакументы былі знішчаныя падчас пажару на прадпрыемстве.

Падатковая інспекцыя і фінансавая міліцыі правялі сумесную праверку і выявілі, што гендырэктар два гады загадваў галоўнаму бухгалтару падаваць падаткавікам непраўдзівую інфармацыю. Спецыялісты высветлілі, што за час існавання прадпрыемства ў бюджэт не паступілі амаль 70 мільярдаў рублёў. Паведамляецца, што гендырэктар на гэтыя грошы арандаваў катар, ездзіў адпачываць за мяжу, аплачваў рахункі за тэлефонныя размовы і выпісваў сабе прэміі. Пры гэтым сярэдні заробак за месяц у яго складаў 95 млн рублёў.

Следчы камітэтам пачаў на Ягора Каляду крымінальную справу. За нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыя маёмасці.

Мужчына абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіцца цяпер на тэрыторыі Нямеччыны.

Ягор Каляда — гендырэктар прыватнага вытворчага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Рост". Яму 39 гадоў, і ён, як піша tut.by, з'яўляецца сынам аднаго з самых вядомых бізнесоўцаў Палесся Леаніда Каляды (па версіі "Ежедневніка", 11-е месца ў топе найбуйнейшых бізнесменаў Гомельскай вобласці). Шматпрофільная кампанія "Рост" лічыцца адным з найбуйнейшых прыватных бізнэсаў Прыпяцкага Палесся.

Акрамя завода, сям'і Каляды належаць сетка крам і рынак у Лельчыцкім раёне. Каляда-старэйшы таксама займаецца транспартнымі перавозкамі і адкрыў філіял у Мінску.

Сына вядомага бізнэсоўца з Гомельшчыны абвясцілі ў вышук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі