Сёлета БДУ заселіць у інтэрнаты 100% першакурснікаў-"тэхнароў"

Па выніках сёлетняй уступнай кампаніі БДУ збіраецца засяліць у інтэрнаты 100% іншагародніх студэнтаў-першакурснікаў, якія паступяць на прыродазнаўчыя факультэты. А таксама 80% першакурснікаў не з Мінска, якія паступяць на гуманітарныя спецыяльнасці.

Пра гэта распавёў рэктар Белдзяржуніверсітэта Сяргей Абламейка.

Сяргей Абламейка: “У нас палепшылася сітуацыя, інтэрнат у Шчомысліцы адкрыўся пасля рамонту ў снежні, два новыя інтэрнаты ў Студэнцкай вёсцы з’явіліся. А паколькі студэнтаў становіцца менш, то расце колькасць месцаў”.

На сёння ў інтэрнатах БДУ жыве 70% ад усіх, каму патрэбнае месца.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі