Сёлета беларусы прадалі на 541 млн долараў больш, чым купілі
Сёлета беларусы прадалі на 541 млн долараў больш, чым купілі. За студзень-красавік куплена было 1 млрд 465 млн долараў наяўнай валюты, прададзена — 2 млрд 6 млн долараў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.
У красавіку зафіксаванае зніжэнне пакупкі наяўнай валюты на 4,9% у параўнанні з сакавіком 2016-га. Яна склала 326 млн долараў ЗША. У мінулым месяцы было прададзена больш за $558 млн (прыблізна такая ж лічба была ў сакавіку). Як адзначае партал tut.by, насельніцтва Беларусі губляла цікавасць да набыцця валюты на фоне падзення сваіх рэальных даходаў (6,2% за квартал).