Сёлета інфляцыя ў Беларусі можа замарудзіцца да 9-12%

Інфляцыя ў Беларусі да канца 2015 года можа запаволіцца да 9-12%. Такія прагнозы абнародавала аналітычнае ўпраўленне Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), перадае БЕЛТА.

Праўда, такія прыемныя перспектывы магчымыя толькі ў тым выпадку, калі Нацбанк зможа пазбегнуць істотнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

Аналітыкі ЕАБР зазначылі, што змены ў макраэканамічнай палітыцы Беларусі павялічылі ступень устойлівасці эканомікі.

Асноўнай пагрозай аналітыкі лічаць ціск ва ўмовах зніжэння эканамічнай актыўнасці. Дзяржбюджэт Беларусі, верагодна, будзе выкананы з нулявым або станоўчым сальда, але больш нізкім, чым у 2014 годзе. ВУП у цяперашніх умовах таксама можа знізіцца ў параўнанні з 2014 годам на 1-2%.

Нагадаем, што паводле прагнозу беларускіх уладаў інфліцыя сёлета павінна скласці 12%.

Фота — e-gorod.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі