Сёлета ў Беларусі двойчы падаражаюць камунальныя паслугі

Сёлета ў Беларусі двойчы падаражаюць камунальныя паслугі

У 2017 годзе ў Беларусі двойчы падаражаюць камунальныя паслугі. Адбудзецца гэта ў верасні і снежні, падаражанне складзе на 8% і 10% адпаведна. Пра гэта заявіў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іван Вежнавец.

“Спажыўцы з 1 верасня бягучага года заплацяць на 8% больш за камунальныя паслугі, — цытуе словы Вежнаўца тэлеканал СТБ. — …Дадзеная індэксацыя ці дадзены рост абумоўлены ростам даходаў насельніцтва, як гэта і прадугледжана дзейным заканадаўствам і той практыкай, якая склалася ўжо на працягу некалькіх гадоў”.

Па словах намесніка міністра, з 1 снежня плануецца, “зыходзячы з росту заработнай платы, які будзе адбывацца”, павысіць кошт на 10%. “Адпаведным чынам павысяцца і тарыфы для насельніцтва”, — адзначыў Іван Вежнавец.

Адзначаецца, што са студзеня 2018 года плануецца выйсці на 100% кампенсацыі насельніцтвам затрат па ўсіх камунальных паслугах, за выключэннем цеплавой энергіі.

Сёлета ў Беларусі двойчы падаражаюць камунальныя паслугі
Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі