Сёлета ў Мінску 11 тысяч кватэраў адключалі ад камунальных паслуг за нявыплату
За 8 месяцаў 2017 года камунальнікі спынялі прадастаўленне некаторых паслуг насельнікам 10 905 кватэраў, якія знаходзяцца на абслугоўванні раённых прадпрыемстваў ЖКГ. Прычынай такога рашэння былі запазычанасці па камунальных плацяжах, перадаюць "Мінск-Навіны".
Пры гэтым неплацельшчыкам выдалі 69 317 папярэджанняў аб адключэнні. Такія папярэджанні дасылаюць пасля двух месяцаў запазычанасці без паважных прычын і даюць даўжнікам яшчэ 5 дзён, каб разлічыцца па рахунках.
Першае месца па адключэннях трымаюць дамы, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ Заводскага раёна (1997). На другім месцы ідзе ЖКГ-1 Фрунзенскага раёна (1656), на трэцім — ЖКГ Маскоўскага раёна (1647). Найменшая колькасць — на тэрыторыі ЖКГ Партызанскага (304) і Цэнтральнага (380) раёнаў.