Сёлета замежнікі ўсынавілі ў Беларусі 10 дзяцей
У першым паўгоддзі 2016 года замежнікі ўсынавілі ў Беларусі 10 дзяцей. Судамі былі задаволеныя ўсе іх хадайніцтвы. Агулам разглядаліся 469 хадайніцтваў грамадзян аб усынаўленні, 463 былі задаволеныя. Пра гэта паведамляецца ў статыстычных дадзеных аб дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі за першае паўгоддзе бягучага года, змешчаных на сайце Вярхоўнага суда.
Летась за той жа перыяд было задаволена 477 хадайніцтваў, у тым ліку 31 — замежнікаў. Такім чынам колькасць беларускіх дзяцей, якіх усынавілі замежныя грамадзяне ў студзені-чэрвені 2016-га, у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года, зменшылася ўтрая.