Сёлетняе "Басовішча" будзе апошнім
Сёлетні Фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча" будзе апошнім. Прычына — складаная фінансавая сітуацыя, паведамляе Беларускае аб'яднанне студэнтаў.
"Прыспеў час, каб сказаць немагчымае..., — пішуць арганізатары на старонцы фэсту ў Facebook. — Хочам Вам, сябрам БАСовішча, самым першым паведаміць, што сёлета адбудзецца апошні Фестываль Mузыкі Mаладой Беларусі БАСовішча, арганізаваны БАСам. Рашэнне не было лёгкім, паверце. Таму цяпер мы хочам аддаць свой час і сілы, каб падрыхтаваць памятнае юбілейнае 30-е БАСовішча".
"Басовішча" пройдзе 19-20 ліпеня ў Гарадку ва ўрочышчы Барык.