На апошнія "Басы" прыехалі гледачы нават з Германіі і Бельгіі (шмат фота)
Пад Беластокам пачаўся ХХХ фэст музыкі маладой Беларусі "Басовішча". Трыццаты фэст, як заявілі арганізатары, будзе апошнім.
Гэта наклала адпаведны адбітак на імпрэзу. На фэст прыехалі людзі з розных краінаў. Акрамя беларусаў на "Басах", натуральна, шмат палякаў. Прыехалі ўкраінцы, ёсць прадстаўнікі Германіі і Бельгіі, сустракаюцца і машыны з расійскімі нумарамі.
Увечары ў пятніцу ў намётавым мястэчку было ўжо каля 250-300 намётаў. Асноўныя тэмы размоваў сярод гледачоў — шкадаванне, што гэта апошнія "Басы".
У пятнічны вечар адбываецца конкурс маладых выканаўцаў. Сёння выступаюць пяць маладых гуртоў.