Сёння адбудзецца лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Сёння адбудзецца лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

У пятніцу ў швейцарскім Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА адбудзецца лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы (гэтыя матчы прызначаныя на 10 і 17 сакавіка). Усе ўдзельнікі гэтай стадыі кантынентальнага турніру сталі вядомыя напярэдадні. Данецкі "Шахцёр" у Гельзенкірхене разграміў "Шальке-04" — 3:0 (на здымку, першы матч — 0:0). Маскоўскі "Лакаматыў" і турэцкі "Фенербахчэ" згулялі ўнічыю 1:1 (0:2), "Ліверпуль" выйграў з лікам 1:0 у нямецкага "Аўгсбурга" (0:0), "Краснадар" прайграў чэшскай "Спарце" — 0:3 (0:1), іспанскі "Атлетык" з Більбао згуляў унічыю 1:1 з французскім "Марсэлем" (1:0), швейцарскі "Базэль" выйграў у французскага "Сэнт-Эцьена" — 2:1 (2:3).

Вынікі астатніх матчаў: "Тотэнхэм" — "Фіярэнціна" — 3:0 (1:1), "Алімпіякос" — "Андэрлехт" — 1:2 (у дадатковы час, першы матч — 0:1), "Напалі" — "Вільярэал" — 1:1 (0:1), "Рапід" — "Валенсія" — 0:4 (0:6), "Лацыё" — "Галатасарай" — 3:1 (1:1), "Баер" — "Спортынг" — 3:1 (1:0), "Мольдэ" — "Севілья" — 1:0 (0:3), "Порту" — "Барусія" (Дортмунд) — 0:1 (0:2), "Манчэстар Юнайтэд" — "Мідцьюлан" (Данія) — 5:1 (1:2), "Брага" — "Сьён" — 2:2 (2:1).
.  
Такім чынам, у 1/8 фіналу выйшлі: "Шахцёр", "Фенербахчэ", "Ліверпуль", "Спарта", "Атлетык", "Базэль", "Брага", "Баер", "Лацыё", "Валенсія", "Вільярэал", "Севілья", "Манчэстар Юнайтэд", "Андэрлехт", "Барусія" (Дортмунд), "Тотэнхэм".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі