Сёння адбудзецца трэці раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС

Сёння адбудзецца трэці раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС

У аўторак, 7 чэрвеня, адбудзецца трэці раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Ён упершыню пройдзе ў Мінску, дзе цяпер знаходзіцца дэлегацыя ЕС на чале з кіруючым дырэктарам па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў Томасам Маер-Хартынгам. Будзе абмеркаваная сітуацыя з правамі чалавека як у Беларусі, так і ў Еўрасаюзе, інфармуе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні дэлегацыя Еўрапейскага саюза сустрэлася з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем, а пасля і з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

Лукашэнка: Мы зацікаўленыя ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязяў з ЕС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі