Сёння адзначаецца Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 1944-га Мінск быў вызвалены ад нямецкіх захопнікаў. Гэтая дата стала дзяржаўным святам у 1996 годзе.
3 ліпеня адзначаецца Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены савецкімі войскамі ад нямецкіх захопнікаў. Гэтая дата стала дзяржаўным святам у 1996 годзе, па выніках рэферэндума, які праводзіўся з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Да таго часу Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня. У 1990-м у гэты дзень Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Існуе таксама і свята Дзень Волі, якое не прызнаецца ўладамі. 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Лукашэнка напісаў у віншаванні пра мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларусаў
Сёння па ўсёй краіне пройдуць святочныя мерапрыемствы. Гэтаму, дарэчы, спрыяе цёплае надвор'е, ападкі не прагназуюцца. Сёлета на Дзень незалежнасці РБ ваеннага параду ў сталіцы не будзе. Пасля 10-й пачнецца ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску (з удзелам Аляксандра Лукашэнкі). У гэты ж час стартуюць святочныя канцэрт і кірмаш каля Палаца спорту. А 12-й мерапрыемствы пачнуцца на тэрыторыі Верхняга горада. План святкавання ў асобных раёнах сталіцы гл. тут.
А 22-й на пляцоўцы каля стэлы "Мінск — горад-герой" распачнецца гала-канцэрт "Мы беларусы — мірныя людзі", а ў 23.00 стартуе акцыя "Спяваем гімн разам". Адбудзецца таксама салют.
Метро 3 ліпеня будзе працаваць да 1:30, наземны транспарт да 2:00
Фота, відэа: БЕЛТА