Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 1952-га загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала дзяржавай Бангладэш.



"Наша ніва" нагадвае, што за 10 гадоў доля беларускамоўных вучняў скарацілася з 25 да 15% (142 тысячы дзяцей, гэта кожны сёмы вучань, яшчэ летась іх было 16,4%). Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы — усяго 2%.



Ва ўніверсітэтах Беларусі сітуацыя крытычная. Па-беларуску вышэйшую адукацыю атрымліваюць больш за 600 чалавек, летась было каля 700 чалавек. Гэта ўсяго 1 з 670 студэнтаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі