Сёння беларускія клубы стартуюць у футбольнай Лізе Еўропы
У чацвер, 29 чэрвеня, беларускія клубы стартуюць у футбольнай Лізе Еўропы. Мінскае “Дынама” і салігорскі “Шахцёр” правядуць матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда на сваіх палях. Дынамаўцы прымуць на “Трактары” каманду “Рунавік” з Фарэрскіх астравоў. Матч пачнецца ў 18.30, яго пакажа ў жывым эфіры тэлеканал “Беларусь 5”.
“Шахцёр” на стадыёне “Будаўнік” прыме літоўскую каманду “Судува”, гульня пачнецца а 19-й гадзіне. “Беларусь 5 “ пакажа яе ў запісе а 23-й гадзіне. Паядынкі ў адказ пройдуць 6 ліпеня. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі ў Лізе Еўропы брэсцкае “Дынама”, як уладальнік Кубка нашай краіны, стартуе з 2-га раўнда.