Сёння чакаецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

Сёння чакаецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

У чацвер, 10 верасня, чакаецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Менавіта гэтую дату, як верагодную, неаднаразова называла старшыня ЦВК Лідзія Ермошына.

Шанцы стаць кандыдатамі маюць Аляксандр Лукашэнка, Мікалай Улаховіч, Сяргей Гайдукевіч і Таццяна Караткевіч. Ва ўсіх іх ЦВК налічыў больш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў (у Лукашэнкі аж 1 млн 753 тысячы 380). Віктар Цярэшчанка, які ўчора заявіў пра свой "выхад з прэзідэнцкай гонкі", не мог быць зарэгістраваны, паколькі ў яго знайшлі сапраўдных подпісаў менш за 7 тысяч. Тым не менш ён, як і Жанна Раманоўская (яна здала ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі менш за тысячу подпісаў), падаваў дакументы ў ЦВК, але пасля перадумаў.

Калі ў чацвер адбудзецца рэгістрацыя, з 11 верасня пачнецца агітацыйная кампанія. На яе будзе адведзены месяц. Выбары прызначаныя на 11 кастрычніка.

Фота: Еўрарадыё

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі