Сёння хакейная зборная Беларусі згуляе са Швейцарыяй, Расія — з ЗША

Расіяне і амерыканцы таксама сустрэнуцца на "Мінск-Арэне", пачатак у 20.45. У іншых сённяшніх матчах сустрэнуцца: Славакія — Францыя (Чыжоўка-Арэна, 16.45), Чэхія — Канада (Чыжоўка-Арэна, 20.45).



Каляндар гульняў хакейнага чэмпіянату свету
 

Нагадаем, учора зборная Беларусі перамагла Казахстан — 4:1. У большасці закінуў шайбу Андрэй Сцяпанаў, у роўных складах — Мікалай Стасенка, у меншасці — Сяргей Касціцын, а на апошніх секундах у пустую браму патрапіў Аляксей Калюжны. Вынікі іншых учорашніх матчаў: Фінляндыя — Расія — 2:4, Швецыя — Чэхія — 4:3 (па булітах), Нарвегія — Данія — 4:3, Нямеччына — Латвія — 3:2, Францыя — Італія — 1:2.
 

У групе А лідыруе Нарвегія з 6 ачкамі, у шведаў 5 балаў, у канадцаў — 4, у чэхаў і італьянцаў — па 3, у французаў — 2, Славакія мае 1 ачко, у Даніі ачкоў няма. У групе В зборныя Расіі і ЗША маюць па 6 ачкоў, у Нямеччыны — 5, па 3 ачкі ў Беларусі і Латвіі, у Казахстана 1 ачко, у Фінляндыі і Швейцарыі ачкоў пакуль няма.



Старонку Еўрарадыё, прысвечаную хакейнаму чэмпіянату свету гл. тут.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі