Сёння крэміравалі Дзмітрыя Стахоўскага, які пакончыў жыццё самагубствам

Сёння крэміравалі Дзмітрыя Стахоўскага, які пакончыў жыццё самагубствам

1 чэрвеня ў Мінску крэміравалі Дзмітрыя Стахоўскага, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Як распавядала Еўрарадыё, 17-гадовы падлетак учыніў самагубства, бо яго пераследавалі па абвінавачанні ў масавых беспарадках.

Пахаваннем займалася адміністрацыя каледжа лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі, дзе вучыўся Стахоўскі. Паведамляецца, што прадстаўнікі адміністрацыі зайшлі ў клас, выбралі 10 вучняў, прымусілі іх здаць тэлефоны і павезлі на крэмацыю — без тлумачэнняў.

Пра дату, час і месца крэмацыі не паведамілі ні знаёмым, ні сябрам падлетка.

Стахоўскі быў сірата, жыў у інтэрнаце. Паведамлялася, што менавіта супрацоўнікі інтэрната паказалі на яго як на ўдзельніка акцыяў пратэсту. Пасля гэтага на падлетка пачалі крымінальную справу.

У яго была прыёмная сям'я ў Італіі, куды ён прыязджаў. Маці знаходзіцца ў шокавым стане пасля навіны пра смерць хлопца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі