17-гадовы мінчук, пераследаваны за "масавыя беспарадкі", учыніў самагубства

17-гадовы мінчук, пераследаваны за "масавыя беспарадкі", учыніў самагубства

Увечары 25 траўня ў Мінску з 16-павярховага будынка скочыў 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі

Перад гэтым ён пакінуў перадсмяротны пост у сацсетцы "ВКонтакте". Хлопец патлумачыў свой учынак крымінальным пераследам за ўдзел у мітынгах: "Віной таму стаў Следчы камітэт".

Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", Стахоўскі быў фігурантам крымінальнай справы за ўдзел у "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). 

Вядома, што ён быў сіратой, жыў у інтэрнаце. Менавіта супрацоўнікі інтэрната паказалі на яго як на ўдзельніка акцый пратэсту, пасля чаго на яго завялі крымінальную справу. 

Удзень 25 траўня Стахоўскі быў на допыце па гэтай справе. У сваім апошнім допісе ён адзначыў: "Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, думаю, я б не наважыўся на такі жудасны ўчынак, як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе".

17-гадовы мінчук, пераследаваны за "масавыя беспарадкі", учыніў самагубства
Апошні допіс Дзмітрыя Стахоўскага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі