Сёння мінскае “Дынама” на сваім полі прымае БАТЭ

На дадзены момант самыя прынцыповыя сапернікі беларускага чэмпіяната займаюць 1-ы і 2-гі радок у турнірнай табліцы. БАТЭ адстае на два пункты, але “Дынама” мае яшчэ адну гульню ў запасе. У выніку пройгрышу шансы барысаўчан на чарговае чэмпіёнства значна зменшацца. Пачатак матча ў 18.30.

Нагадаем, што абодва клубы працягваюць выступаць у еўракубках. БАТЭ праз тыдзень пазмагаецца за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, а “Дынама” – Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі