Сёння на палях рэзідэнцыі прэзідэнта сабралі 26 тон кавуноў (фота)

Сёння на палях рэзідэнцыі прэзідэнта сабралі 26 тон кавуноў (фота)

У пятніцу, 19 жніўня, на палях рэзідэнцыі прэзідэнта сабралі 26 тон кавуноў. Прычым, гэта толькі да абеду, адзначае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Значную частку ўраджаю развезлі ў дзіцячыя сацыяльныя ўстановы і Дом міласэрнасці.

Пра тое, хто займаўся зборам кавуноў, нічога не паведамляецца. У 2014-м у ім удзельнічаў Аляксандр Лукашэнка са сваім малодшым сынам Мікалаем (гл. другую падборку здымкаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі