Сёння спаўняецца тры гады з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага
Сяргей Ціханоўскі на выбарчым мітынгу / Еўрарадыё
Сёння спаўняецца тры гады, як за кратамі знаходзіцца Сяргей Ціханоўскі. Блогера затрымалі ў Гродне 29 траўня 2020 года на перадвыбачым пікеце пасля правакацыі. Гэты дзень стаў пачаткам масавых перадвыбарчых рэпрэсій 2020-га.
З нагоды сумнай даты Святлана Ціханоўская запісала відэазварот, у якім прызналася, што заўжды носіць з сабой тэчку з фатаграфіяй мужа.
"За нашу з ім трохгадовую расстанне я пабывала ў такой колькасці краін, якую раней нават не магла сабе ўявіць. Хоць насамрэч я мару вярнуцца дадому і жыць з Сяргеем і дзецьмі ў свабоднай Беларусі.
Усе гэтыя тры гады я трымаю сябе ў руках, калі мяне пытаюцца пра самага роднага чалавека. Бо мала хто з ты, хто пытаецца, насамрэч разумее, што гэта такое. Але разумееце вы, мае дарагія", — кажа палітык.
Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны закрытым судом на 18 гадоў пазбаўлення волі. Потым яго перавялі на турэмны рэжым і прызначылі яшчэ 1,5 года пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.