Сёння ў Эстэрсундзе пройдуць спрынтэрскія гонкі па біятлоне

Сярод фаварытаў у жаночым спрынце — беларуска Дар’я Домрачава, якая сёлета з’яўляецца галоўнай прэтэндэнткай на вялікі Крышталёвы Глобус. У чацвер наша біятланістка выйграла індывідуальную гонку на 15 кіламетраў, а цяпер паспаборнічае за медалі на кароткай дыстанцыі. Беларуская Надзея Скардзіна таксама можа прэтэндаваць на высокае месца ў гэтай гонцы.

Трансляцыя жаночага спрынту пачнецца ў 16.40 паводле беларускага часу.

У нядзелю, 7 снежня, 1-ы этап Кубка свету па біятлоне завяршыцца гонкамі пераследу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі