У футбольным чэмпіянаце Беларусі сустрэнуцца лідары — "Шахцёр" і БАТЭ

Цэнтральны паядынак дня адбудзецца ў Салігорску, дзе мясцовы "Шахцёр" прыме БАТЭ. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2", пачатак у 18.55.


У іншых матчах сустрэнуцца: "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Белшына" (Бабруйск), "Дынама" (Мінск) — "Славія" (Мазыр), "Гомель" — "Нёман" (Гродна). Яшчэ дзве гульні пройдуць у суботу: "Дняпро" (Магілёў) — "Дынама" (Брэст), "Нафтан" (Наваполацк) — "Мінск".


Нагадаем, у чэмпіянаце Беларусі лідыруе "Шахцёр", у якога 19 ачкоў, на тры ачкі менш у БАТЭ, на чатыры — у мінскага "Дынама".
 

Відэаагляд матчаў 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

П'яны вандал ўзараў футбольнае поле (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі