Сёння ў Мінску абмяркуюць выбары на Данбасе
Сёння ў Мінску абмяркуюць выбары на Данбасе. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. 22 верасня ў беларускай сталіцы мусіць прайсці чарговае паседжанне кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне. Збяруцца і яе тэматычныя падгрупы. Як адзначае РІА "Новости", гаворка пойдзе пра канстытуцыйную рэформу, пытанне выканання мінскіх пагадненняў, пра адвод узбраенняў калібрам менш за 100 міліметраў і пра мясцовыя выбары на Данбасе. Самаабвешчаная "ДНР" іх прызначыла на 18 кастрычніка, "ЛНР" — на 1 лістапада, інфармуе censor.net.ua.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заклікаў пашырыць санкцыі супраць Расіі ў сувязі са спробай правесці на Данбасе "псеўдавыбары", якія супярэчаць мінскім дамоўленасцям.
Фота: АР