Сёння Вікторыя Азаранка згуляе з Аленай Янкавіч на выніковым турніры WTA
У Белай групе, дзе гуляе беларуская тэнісістка, адбудуцца адразу дзве гульні.
Першымі на корт стамбульскай арэны "Сінан Эрдэм" выйдуць італьянка Сара Эрані (7 нумар сусветнага рэйтынгу) і кітайская тэнісістка На Лі (5). Напярэдадні Эрані прайграла ў двух сэтах якраз Вікторыі Азаранка, якая займае другое месца ў сусветнай класіфікацыі. Кітаянка яшчэ не выходзіла на стамбульскія корты.
Па заканчэнні гэтага паядынку Вікторыя Азаранка сустрэнецца з сербскай тэнісісткай Аленай Янкавіч (8), якая таксама не гуляла ў першы дзень спаборніцтваў. Азаранка і Янкавіч сустракаліся паміж сабой 8 разоў. У 5 паядынках поспех быў на баку Вікторый, 3 разы выйгравала Янкавіч. Але — беларуска перамагла ў чатырох запар апошніх сустрэчах з сербкай.
У выніку перамогі ў сённяшняй гульні Вікторыя Азаранка практычна гарантуе сабе выхад у паўфінал.
Нагадаем, выніковы турнір ВТА праходзіць у Стамбуле. Яго прызавы фонд — 6 мільёнаў долараў. На першым этапе ўдзельніцы турніру падзеленыя на два квартэты.