У Крамлі заявілі аб спыненні збожжавага пагаднення
Сухагруз TQ Samsun пад турэцкім сцягам выйшаў учора з Адэскага марскога порта / Reuters
У панядзелак у Крамлі заявілі аб спыненні збожжавага пагаднення. Расія лічыць, што яго ўмовы не выконваюцца.
Пагадненне было заключана пры пасярэдніцтве ААН і Турцыі, каб не дапусціць глабальны харчовы крызіс. Апошняе судна ў рамках дамовы пакінула Украіну ў нядзелю, піша Reuters. У рамках пагаднення Украіна экспартавала амаль 33 мільёны тон кукурузы, пшаніцы і іншых збожжавых.
Агенцтва нагадвае, што Украіна і Расія з'яўляюцца найбуйнейшымі сусветнымі экспарцёрамі збожжа. Вайна, якую пачала Расія ў лютым 2022 года, і блакада чарнаморскіх партоў Украіны прывялі да рэзкага росту сусветных коштаў на збожжа. Напярэдадні ў Маскве прыстрашылі выйсці з дамовы. Па словах расійскіх прадстаўнікоў, не выконваюцца патрабаванні Масквы па павелічэнні ўласнага экспарту збожжа і угнаенняў. Акрамя таго, на думку расіян, недастаткова збожжа паступае ў бедныя краіны. Тым часам у ААН сцвярджаюць, што пагадненне пайшло на карысць гэтым дзяржавам. Цэны на прадукты харчавання апынуліся зніжаны больш чым на 20%. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі харчавання, на дадзены момант у рамках здзелкі збожжа пастаўлена ў 45 краін на трох кантынентах: 46% у Азію, 40% у Заходнюю Еўропу, 12% у Афрыку і 1% ва Усходнюю Еўропу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.