Таццяна Караткевіч ідзе на парламенцкія выбары беспартыйнай
Таццяна Караткевіч ідзе на парламенцкія выбары беспартыйнай. 27 ліпеня яна абвясціла пра выхад з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), сябрам якой была з 2000 года.
У інтэрв’ю БелаПАН Караткевіч патлумачыла, што пасля прэзідэнцкай кампаніі яна з’яўляецца сустаршынёй “Гавары праўду” і таму хоча прадстаўляць менавіта гэтую арганізацыю.
Тым часам, яна фармальна застаецца сябрам БСДП. Каб спыніць афіцыйна спыніць чаленства, трэба публічна заявіць пра сваю беспартыйнасць у СМІ або ўказаць гэта ў дакументах, а партыйная арганізацыя павінны прыняць такую інфармацыю да ведама і афіцыйна вынесці адпаведнае рашэнне. Гэтае пытанне Мінскі гарадскі камітэт БСДП (Грамада) плануе вырашыць 2 жніўня.
У дакументах на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Караткевіч пазначаная ўжо як беспартыйная. Пры гэтым яна разлічвае, што БСДП і “Гавары праўду” захаваюць сяброўскія і партнёрскія стасункі.