Тадэвуш Кандрусевіч назваў Кастрычніцкую рэвалюцыю экзістэнцыяльнай катастрофай
Каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў Кастрычніцкую рэвалюцыю экзістэнцыяльнай катастрофай. 1 лістапада ў вечаровай імшы ён згадаў пра 100-гадовы юбілей бальшавісцкага перавароту, які адбыўся ў Расіі, але прынесла незлічоныя пакуты беларускаму народу.
Кандрусевіч заўважыў, што 7 лістапада, калі (па новым стылі) адбылася рэвалюцыя, дагэтуль застаецца ў Беларусі выходным днём. Пры гэтым 1 і 2 лістапада, калі католікі адзначаюць Дзень усіх Святых і Дзень памяці памерлых, застаюцца працоўнымі. Мітрапаліт заклікаў верніцаў імкнуцца да таго, каб зрабіць 1 і 2 лістапада выходнымі.
Акрамя таго, падчас імшы Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў маліцца за тых, хто забыты, хто не паспеў нарадзіць дзяцей, загінуў у Курапатах, Трасцянцы, савецкіх і нацысцкіх канцлагерах. Напярэдадні, 31 кастрычніка іерарх наведаў Курапаты і сам маліўся ў месце, дзе бальшавікі расстрэльвалі і хавалі рэпрэсаваных грамадзян Беларусі.