"Тады даганяй!" Магілёвец заплаціў за 13 ружаў 9 рублёў і ўцёк
Магілёвец вырашыў парадаваць сяброўку кветкамі, але грошай яму бракавала, піша mogilev.online. Тады ён пайшоў на злачынства. Здарэнне адбылося ў краме ў падземным пераходзе на скрыжаванні праспекта Міра і вуліцы Ленінскай.
Пакупнік папрасіў у прадавачкі даць яму трынаццаць жоўтых ружаў. Потым ён працягну жанчыне дзевяць рублёў і спытаў: "Столькі хопіць?". Пачуўшы, што гэтага недастаткова, мужчына аддаў прадавачцы грошы і кінуўся ўцякаць са словамі "Тады даганяй".
Прадавачка выклікала міліцыю. Неўзабаве праваахоўнікі затрымалі 31-гадовага мужчыну па прыкметах на мосце каля аўтавакзала. У яго забралі кветкі коштам 32 рублі 50 капеек.
Мужчына раней не судзімы. На яго пачалі крымінальную справу за рабаванне.