Талачынскі раён атакаваў град, большы за курынае яйка (фота)
З'яўляюцца новыя сведчанні пра наступствы ўрагану, які ў сераду прайшоў па Беларусі з захаду на ўсход. Талачынскі раён Віцебскай вобласці атакаваў град, большы за курынае яйка. Ён прабіваў шкло аўтамабіляў і шыфер на дахах дамоў, піша onliner.by.
У Беларусі ад урагану пацярпелі 36 чалавек, 7 з іх шпіталізаваныя
Як паведамляла Еўрарадыё, у Віцебскай вобласці ўраган пашкодзіў 140 жылых дамоў. Моцны вецер зрываў дахі з дамоў, быў пашкоджаны дах Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Фота: onliner.by.