Талерчык: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!
Алег Талерчык / Еўрарадыё
26 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-супрацоўнік генпракуратуры Беларусі і былы сябра ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Алег Талерчык.
Можна разважаць пра тое, якую цудоўную Беларусь мы пабудуем, як толькі ў нас з’явіцца такая магчымасць. Можна казаць пра эканамічныя ды ўсе іншыя рэформы, якія мы правядзем. Але без дзвюх рэчаў ніякай Новай Беларусі ў нас не будзе — без вяртання сабе беларускай мовы і сябе ў родную мову і без ачышчэння нашага грамадства праз дэкамунізацыю, дэлукашызацыю і люстрацыю, перакананы Алег Талерчык.
Пра тое, якім чынам можна вярнуць у агульнае карыстанне беларускую мову, якая люстрацыя ў Беларусі магчымая, і пра пагрозы прыходу да ўлады прарасійскіх сіл мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Талерчыкам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.