Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце пакуль павышацца не будуць
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў міністр транспарту Анатоль Сівак.
Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце ў Беларусі павышацца ў бліжэйшы час не будуць. Пра гэта 8 красавіка падчас прэс-канферэнцыі паведаміў міністр транспарту Анатоль Сівак.
Сівак: “Я паўтару словы [намесніка прэм'ер-міністра] Анатоля Мікалаевіча [Калініна]: падымацца тарыфы не будуць. Пытанне тарыфаў — пытанне да Мінэканомікі, пытанне магчымасці бюджэта кампенсаваць некаторыя выпадаючыя даходы. Але каб гэта ўсё склалася і не было павышэння тарыфаў, трэба займацца пытаннямі сабекошту”.
Нагадаем, чарговае павышэнне тарыфаў Мінсктранс раней планаваў правесці ў сярэдзіне красавіка (да 5000 рублёў за адну паездку).
7 красавіка намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін заявіў, што Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад на пошук аптымальных суадносін выдаткаў і тарыфнай палітыкі. Ён таксама адзначыў, што тарыфы на пасажырскія перавозкі ў бліжэйшы час павышацца не будуць.