Татарстан гатовы даць Беларусі нафтавае радовішча

Татарстан гатовы даць Беларусі нафтавае радовішча

Татарстан гатовы запрашаць Беларусь да здабычы нафты. Пра гэта прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў заявіў у Мінску журналістам пасля сустрэчы з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам.

"Памятаеце, Лукашэнка гэтымі днямі сказаў "не рыбу, а вуду ў рукі"? Фраза падыходзіць і да сённяшніх перамоў прэзідэнта з кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым. Татарстан нам — радовішча, а нафту — самі здабудзем. Ну, ці сумесна", — напісаў Telegram-канал "Пул Первого".

Гаворка пра магчымасці Беларусі далучыцца да здабычы нафты ішла яшчэ на папярэдняй сустрэчы Лукашэнкі і Мініханава ў Мінску ў 2016 годзе. Беларускі кіраўнік прапаноўваў далучыць кампанію "Беларуснафта" да нафтаздабычы ў Татарстане. 

Мініханаў сказаў, што тэма не закрытая. І ад ідэі нафтавага радовішча для Беларусі Лукашэнка не адмовіўся. "Ён яе сёння таксама агучыў. І мы гатовыя да гэтай працы. Таму што адна справа там, дзе мы працуем (там усё ўжо выбудавана), а зайсці, распрацоўваць новыя радовішчы — гэта яшчэ рэсурсная база для Беларусі. Мы гатовыя да гэтага", — перадае БЕЛТА словы прэзідэнта Татарстана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі