Татур: Свабода выбару і магчымасць быць самім сабой — такая мая ідэя

Татур: Свабода выбару і магчымасць быць самім сабой — такая мая ідэя

24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадпрымальнік Юры Татур.

У беларусаў ёсць прага як да ўладкаванага і камфортнага жыцця ў сваім вузкім “сямейным” сусвеце, так і да пашырэння гэтага кола, выхаду з яго. Гэткая прага перамен. І як толькі нешта наўкол пачне змяняцца — адразу пачнуць змяняцца і беларусы.

Пра тое, ці магчыма зрабіць так, каб змены гэтыя надышлі як мага хутчэй і каб яны былі станоўчымі і “беларусацэнтрычнымі”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юрыем Татурам.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. 

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? 

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. 

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00. 

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна"

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут: 

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі